Таксама на старонцы кандыдата зьявіўся зварот да беларусаў, дзе Караткевіч дзякуе ўсім за падтрымку і тлумачыць, што
«...фактычна, гэты голас не за мяне асабіста, а за нашу агульную Ідэю! Ідэю мірных пераменаў і разьвіцьця Беларусі.
Усе сеньня пытаюцца, што я і мая каманда думае пра наш шанец перамагчы?
Адказваю: у нас будзе двухзначная лічба і другі тур, калі галасы падлічуць сумленна.
Таму я заклікаю развітацца з нявер’ем у свае сілы, пераадолець апатыю і выйсьці з дэпрэсіі.
У нас наперадзе шмат працы, я гатовая і адчуваю ў сабе сілы працягваць, і ўпэўненая, што нас чакае поспех.
прыйшоў час для Беларусі ісьці наперад!»
Галасавала Тацяна Караткевіч па месцы жыхарства, яна жыве на вуліцы Асаналіева.
Кіраўнік штаба Андрэй Дзьмітрыеў таксама аддаў свой голас у падтрымку Тацяны Караткевіч. Паводле палітыка, ён упершыню галасуе на прэзыдэнцкіх выбарах.