Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО заклікае Расею спыніць ўдары па апазыцыі ў Сырыі


Расейскі франтавы бамбавік Су-24М на авіябазе "Хмэймім" каля Латакіі, 5.10.2015
Расейскі франтавы бамбавік Су-24М на авіябазе "Хмэймім" каля Латакіі, 5.10.2015

Кіраўніцтва НАТО асудзіла ўварваньне расейскага самалёта ў паветраную прастору Турцыі і запатрабавала ад Масквы спыніць удары, у выніку якіх ахвярамі аказваюцца апазыцыйныя Башару Асаду сілы і цывільнае насельніцтва Сырыі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У НАТО заявілі, што дзеяньні Расеі ў рэгіёне дасягнулі надзвычай небясьпечнага ўзроўню. Гэтыя заявы кіраўніцтва альянсу былі зробленыя па выніках праведзенага ў Брусэлі экстранага паседжаньня па сытуацыі ў Сырыі.

Раней у панядзелак Турцыя запатрабавала ад расейскага пасла растлумачыць, якім чынам у паветраную прастору краіны трапіў расейскі вайсковы самалёт.

Паводле заявы турэцкага міністэрства замежных спраў, расейскі самалёт уварваўся ў паветраную прастору Турцыі ў мінулую суботу. На перахоп былі накіраваны два зьнішчальнікі F-16 ВПС Турцыі.

Расейская авіяцыя пачала наносіць удары па аб’ектах у Сырыі 30 верасьня. Апэрацыю санкцыянаваў Савет Фэдэрацыі ў адказ на запыт аб вайсковай дапамозе, які паступіў ад Башара Асада.

Неўзабаве пасьля пачатку бамбаваньняў праваабарончыя арганізацыі заявілі, што ўдары наносяцца па раёнах, у якіх наогул няма баевікоў, а ахвярамі налётаў становяцца мірныя жыхары. Расейскія ўлады гэтыя закіды адпрэчваюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG