Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску дамовіліся адвесьці зброю ў Данбасе


Марцін Сайдзік падчас інтэрвію з журналістамі пасьля сустрэчы кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны ў Менску, 26 жніўня 2015 году
Марцін Сайдзік падчас інтэрвію з журналістамі пасьля сустрэчы кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны ў Менску, 26 жніўня 2015 году

На пасяджэньні Трохбаковай кантактнай групы ў Менску было вырашана, што адвод узбраеньняў калібрам да 100 мілімэтраў ад лініі кантакту бакоў канфлікту ў частцы Данбасу будзе ажыцьцяўляцца ў два этапы.

Пра гэта паведаміў спэцыяльны прадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдзік.

Паводле яго слоў, першы этап павінен пачацца праз два дні пасьля поўнага спыненьня агню. Дасягнутая дамоўленасьць прадугледжвае адвядзеньне на 15 кілямэтраў ад лініі кантакту з кожнага боку спачатку танкаў і артылерыі, а потым мінамётаў калібрам да 120 мілімэтраў. Гэты этап павінен завяршыцца празь 15 дзён. Другі этап, гэтак жа паступовы па тыпах узбраеньняў, мае працягнуцца 24 дні.

Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе будзе ажыцьцяўляць кантроль за гэтым адводам шляхам маніторынгу і вэрыфікацыі, дадаў Сайдзік.

Прадстаўнікі сэпаратыстаў са свайго боку ўдакладнілі, што два этапы датычацца двух тэрытарыяльных сэктараў, «Поўнач» і «Поўдзень», у якіх адвод будзе ажыцьцяўляцца па чарзе.

Яны таксама паабяцалі, што кіраўнікі падтрымоўваных Расеяй сэпаратысцкіх груповак «ДНР» і «ЛНР», прызнаных ва Ўкраіне тэрарыстычнымі, — Аляксандар Захарчанка і Ігар Платніцкі, — падпішуць дакумэнт у сераду, 30 верасьня.

У Менску яго падпісалі прадстаўнікі ўсіх трох бакоў кантактнай групы: АБСЭ — Марцін Сайдзік, Украіны — Леанід Кучма і Расеі — Азамат Кульмухаметаў.

Дамоўленасці аб адводзе ўзбраенняў калібра менш за 100 міліметраў і танкаў ад лініі кантакту бакоў канфлікту на Данбасе не ўдавалася дасягнуць ужо некалькі месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG