Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чубараў: Харчовая блякада Крыму будзе працягнутая


Рэфат Чубараў
Рэфат Чубараў

На ўсіх пунктах пропуску на адміністрацыйнай мяжы з Крымам заблякаваны рух грузавога транспарту, а пляны арганізатараў «харчовай блякады» цалкам рэалізаваныя, лічаць арганізатары акцыі.

Пра гэта заявіў адзін з ініцыятараў бестэрміновай акцыі, старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў.

«Цяпер асабіста я разам зь іншымі зьяжджаем з Каланчака. Мы едзем праверыць Чаплінку, потым заедзем на Чангар, дзе правядзем пасяджэньне штабу і вызначым нашыя пляны на заўтра і бліжэйшы тыдзень», — сказаў Чубараў у камэнтары сайту «Крым.Рэаліі».

Паводле слоў Рэфата Чубарава, «грамадзянская блякада» будзе працягнутая.

Мэджліс крымскататарскага народу 20 верасьня пачаў бестэрміновую акцыю па блякаваньні грузавога транспарту, які кіруецца ў Крым. Паводле інфармацыі каардынацыйнай рады акцыі, праз адміністрацыйную мяжу будуць бесьперашкодна прапускацца пешаходы і легкавы транспарт.

Ініцыятары блякады лічаць, што ўкраінскія кампаніі павінны спыніць гандлёвыя адносіны з Крымам, паколькі тэрыторыя паўвострава была акупаваная Расейскай Фэдэрацыяй. Паводле арганізатараў акцыі, яны ня будуць прапускаць фуры ў Крым да таго часу, пакуль ня будуць выкананыя іх патрабаваньні: вызваленьне расейскімі ўладамі ўкраінскіх і крымскататарскіх палітвязьняў, спыненьне ціску на незалежныя СМІ, бесьперашкодны ўезд для міжнародных назіральнікаў на тэрыторыю паўвострава, спыненьне рэпрэсіяў у дачыненьні да крымскіх татараў.

Кіраўнік акупацыйных уладаў Крыма Сяргей Аксёнаў асудзіў дзеяньні арганізатараў блякады і выказаў надзею, што яны «адумаюцца». Паводле яго слоў, «улада» Крыму будзе сачыць за тым, каб магчымая адсутнасьць украінскіх тавараў не прывяла да павышэньня коштаў на прадукты.

16 сакавіка 2014 году на тэрыторыі Крыму і горада Севастопаля ва ўмовах вайсковай акупацыі Расеі адбыўся незаконны рэфэрэндум аб статусе паўвострава, па выніках якога Расея ўключыла Крым у свой склад. Ні Ўкраіна, ні Эўрапейскі зьвяз, ні ЗША не прызналі гэтае галасаваньне і лічаць, што Крым Расея анэксавала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG