Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блякада Крыму пачнецца ў нядзелю апоўдні — Чубараў


Адміністрацыйная мяжа з Крымам
Адміністрацыйная мяжа з Крымам

На акупаваны Расеяй паўвостраў ня будуць прапускаць грузавікі, для людзей і легкавых аўтамабіляў перашкодаў ня будзе.

Крымскія татары маюць намер заблякаваць рух грузавікоў, якія вязуць тавары ў анэксаваны Расеяй Крым, апоўдні 20 верасьня.

Пра гэта заявіў старшыня Мэджлісу крымскататарскага народа, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад фракцыі «Блёк Пятра Парашэнкі» Рэфат Чубараў з трыбуны парлямэнта 16 верасьня.

Рэфат Чубараў
Рэфат Чубараў

«20 верасьня ў 00:00 мы перакрыем для грузавікоў, якія перавозяць тавары ў Крым, усе тры дарогі, якія вядуць з мацерыковай Украіны ў Крым», — заявіў ён.

Пры гэтым, Чубараў адзначыў, што для людзей і легкавых аўтамабіляў перашкодаў ня будзе.

«Наша акцыя будзе мець працяглы характар», — сказаў ён і заклікаў далучацца да акцыі.

Паводле слоў дэпутата, штаб акцыі будзе на Чангары (Херсонская вобласьць), дзе разьмешчаны адзін з трох КПП на адміністрацыйнай мяжы з Крымам.

Старшыня Мэджлісу таксама адзначыў неабходнасьць адмены свабоднай эканамічнай зоны «Крым», ухваленай раней украінскім парлямэнтам.

Чубараў падкрэсьліў, што крымскія татары выступаюць за стварэньне свабоднай эканамічнай зоны ў Херсонскай вобласьці, якая мяжуе з Крымам.

Палітык заклікаў дэпутатаў разгледзець і прыняць законы, якія рэгулююць пытаньні ўзаемадзеяньня Ўкраіны з акупаваным паўвостравам.

Экспэрты ўжо назвалі акцыю па блякадзе ўвозу ўкраінскіх тавараў у Крым адказам на карупцыю. Выканаўчая ўлада Ўкраіны і прэзыдэнт Пятро Парашэнка пакуль не камэнтавалі намер крымскіх татараў заблякаваць адмінкардон з Крымам.

Расейская ўлада Крыму назвала «прадуктовую блякаду» паўвострава «дэструктыўным крокам». А сьпікер крымскага парлямэнту Ўладзімер Канстанцінаў заявіў, што Крым гатовы да «украіназамяшчэньня», паведамляе сайт Крим.Реалии.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG