Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Ніякага развароту ад Расеі няма. Мы з вамі будзем заўсёды разам»


Кіраўнік Беларусі, выступаючы на Другім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі ў Сочы, заклікаў спыніць размовы наконт развароту Беларусі ад Расіі.

«Трэба спыніць размовы наконт нейкага развароту Беларусі, павароту і г.д.», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, растлумачыўшы, што гэта тэма, у прыватнасьці, узьнімаецца некаторымі расейскімі СМІ.

«Мы не зьбіраемся ні з кім канфліктаваць, мы выбудоўваем роўныя добрыя адносіны, як гэта робіць сёньня Расейская Фэдэрацыя», — сказаў Лукашэнка.

«Ня трэба нас папракаць, што мы кудысьці разварочваемся. Нам няма куды разварочвацца. Мы з вамі будзем заўсёды разам», — запэўнік кіраўнік беларускай дзяржавы, паведамляе БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG