Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па расейска-ўкраінскім крызісе ў Менску завершыліся без падпісаньня пагадненьня


У менскім «Прэзыдэнт-гатэлі» завершыліся двухдзённыя перамовы рабочай падгрупы па бясьпецы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Агенцтва спасылаецца на МЗС Беларусі, паводле якога праца па пытаньнях парадку дня будзе працягнутая. Як раней заяўлялася, падгрупа па бясьпецы павінна была распрацаваць новы тэкст пагадненьня аб адводзе ўзбраеньня калібрам менш за 100 мм ад лініі судакрананьня.

Пасяджэньняў кантактнай групы і падгрупаў у Менску па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне ў сераду не плянуецца, паведаміла сёньня агенцтву РИА-Новости крыніца, блізкая да перамоваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG