Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічныя санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні да Расеі падтрымалі яшчэ 6 краін


Украіна, Альбанія, Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія і Чарнагорыя далучыліся да эканамічных санкцый Эўрапейскага зьвязу супраць Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні. «Краіны-кандыдаты (у сябры ЭЗ) Чарнагорыя і Альбанія, а таксама сябры Эўрапейскай асацыяцыі вольнага гандлю Ісляндыя, Ліхтэнштэйн і Нарвэгія, сябры Эўрапейскай эканамічнай зоны, а таксама Ўкраіна далучаюцца да гэтай заявы. Яны забясьпечаць адпаведнасьць нацыянальнай палітыкі рашэньням Рады Эўразьвязу», — гаворыцца ў заяве. У дакумэнце таксама адзначаецца, што «ЭЗ прыняў пад увагу гэтае абавязацельства і вітае яго». Акрамя таго, Грузія далучыліся да працягу эканамічных санкцый ЭЗ супраць Крыму і Сэвастопаля. 19 чэрвеня Рада ЭЗ працягнула да 23 чэрвеня 2016 года абмежавальныя захады за анэксію Расеяй ўкраінскага Крыму. Санкцыі прадугледжваюць забарону на імпарт у ЭЗ прадукцыі, вырабленай у Крыме, эўрапейскія інвэстыцыі для паўвострава, апэрацыі з нерухомасьцю, фінансаваньне крымскіх кампаній і іншае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG