Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачынаецца суд над «крымскім тэрарыстам»


Алег Сянцоў
Алег Сянцоў

У Растове-на-Доне ў аўторак пачынаецца судовы працэс у справе аб тэрактах у Крыме, адным з фігурантаў якой зьяўляецца ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў.

Паседжаньне ў Паўночна-Каўкаскім акруговым ваенным судзе пройдзе ў адкрытым рэжыме, паведаміла «Інтэрфаксу» прэс-сакратар суду Алена Кацькала. Разам з Алегам Сянцовым на лаве падсудных анархіст Аляксандар Кольчанка. Абодва віну адмаўляюць.

Паводле матэрыялаў сьледзтва, Алег Сянцоў стварыў тэрарыстычную супольнасьць, якая дзейнічала на тэрыторыі Крыму. Гэтая супольнасьць зьяўлялася структурным падразьдзяленьнем забароненай у Расеі ўкраінскай нацыяналістычнай арганізацыі «Правы сэктар» і была нацэленая на дэстабілізацыю органаў улады Крыму, сьцьвярджае сьледзтва.

Сянцоў быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ у траўні 2014 году ў анэксаваным Расеяй Крыме. Тэрмін арышту яму нядаўна працягнулі да 15 сьнежня.

Шэраг расейскіх і замежных дзеячоў мастацтва і праваабаронцаў ня раз выказваліся ў абарону і падтрымку Алега Сянцова і лічаць абвінавачаньні, выстаўленыя супраць яго, надуманымі і палітычна матываванымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG