Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Роланд: ЗША — за нармальныя адносіны зь Беларусьсю


Скот Роланд у беларускім бюро Радыё Свабода. Менск, 30 чэрвеня 2015 году
Скот Роланд у беларускім бюро Радыё Свабода. Менск, 30 чэрвеня 2015 году

Злучаныя Штаты Амэрыкі зацікаўленыя ў адмене санкцыяў у дачыненьні да Рэспублікі Беларусь, але чакаюць крокаў насустрач з боку ўладаў Беларусі.

Пра гэта заявіў у інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканалу АНТ увечары 12 ліпеня часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд, перадае БелаПАН.

«Санкцыі падаўжаюцца штогод на падставе ўказу ад 2006 году. Яны зьяўляюцца адраснымі і не накіраваныя супраць шараговых грамадзянаў Беларусі. Наша палітыка ў гэтым пытаньні ўзгадняецца з Эўрапейскім Зьвязам», — сказаў амэрыканскі дыплямат.

«Урэшце, мы самі зацікаўленыя ў адмене санкцыяў і аднаўленьні нармальных адносінаў. Але адбыцца гэта можа толькі ў выніку канкрэтных крокаў з боку беларускага ўраду, — падкрэсьліў кіраўнік амэрыканскай дыпмісіі. — У той жа час Злучаныя Штаты перакананыя, што рознагалосьсі ў некаторых тэмах не выключаюць магчымасьці разьвіваць адносіны там, дзе нашы інтарэсы супадаюць, — эканамічны рост, гандаль, падтрымка незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі. Мы ўпэўненыя, што неабходна імкнуцца да прагрэсу ў тых галінах, дзе нашы інтарэсы супадаюць».

Візавыя і фінансавыя санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, былі ўведзеныя 16 чэрвеня 2006 году прэзыдэнтам Джорджам Бушам і з тых часоў неаднаразова падаўжаліся. Амэрыканскім кампаніям забаронена заключаць якія-небудзь зьдзелкі з гэтымі людзьмі. У чарговы раз санкцыі былі падоўжаныя ў чэрвені гэтага году ўказам цяперашняга прэзыдэнта Барака Абамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG