Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачаліся Купалаўскія дні


З 29 чэрвеня да 7 ліпеня з Беларусі праходзяць Купалаўскія дні. Гэта штогадовая паэтычна-помная імпрэза, прысьвечаная народнаму паэту, якую ладзіць літаратурны музэй Янкі Купалы.

28 чэрвеня споўнілася 73-я гадавіна загадкавай гібелі паэта. Да гэтай даты ў касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску адбылася памінальная служба. А ў панядзелак, 29 чэрвеня, на вайсковыя могілкі Менску прыйшлі беларускія літаратары і прыхільнікі творчасьці паэта, каб ускласьці кветкі на магілу песьняра, а таксама вершаванымі радкамі ўшанаваць яго памяць.

Як паведамілі супрацоўнікі музэю Янкі Купалы, галоўныя ўрачыстасьці адбудуцца 5 ліпеня ў Вязынцы — на радзіме паэта. Тут пройдзе штогадовае паэтычнае сьвята з удзелам шматлікіх літаратараў, а таксама музыкаў, майстроў народнай творчасьці. Таксама 7 ліпеня — у дзень нараджэньня песьняра паэтычныя чытаньні і ўскладаньне кветак да помніка адбудзецца ў парку Янкі Купалы ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG