Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Маккейн: Мы будзем настойваць, каб Абама даў Украіне зброю, інакш Пуцін будзе патроху адкусваць ад Украіны


Джон Маккейн (архіўнае фота)
Джон Маккейн (архіўнае фота)

«Мы будзем заклікаць прэзыдэнта ЗША паважаць волю Кангрэсу і амэрыканскага народу, і даць абарончую зброю народу Ўкраіны, які цяпер зьнішчаюць,» — заявіў амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн на канфэрэнцыі па глябальнай бясьпецы ў Браціславе.

Паводле Маккейна, украінскія войскі цяпер карыстаюцца «зброяй 20-га стагодзьдзя, а расейцы атакуюць іх зброяй 21-га стагодзьдзя».

«Уладзімір Пуцін — пагроза ня толькі для Ўкраіны, але і пагроза для Эўропы. Калі ў яго атрымаецца дабіцца свайго ва Ўкраіне, гэта паставіць пад велічэзны ціск іншыя краіны рэгіёну. Яго трэба спыніць», — сказаў амэрыканскі сэнатар і былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта.

Адказваючы на пытаньне, ці не прывядуць пастаўкі амэрыканскай зброі да эскаляцыі канфлікту, Маккейн сказаў: «Мяне не хвалюе, што мы справакуем Уладзіміра Пуціна. Уладзімір Пуцін будзе [ў любым выпадку] патроху адкусваць ад Украіны, ціснуць на Малдову і балтыйскія краіны».

На канфэрэнцыю Маккейн прыехаў з Ўкраіны, дзе разам з двума іншымі амэрыканскімі сэнатарамі сустракаўся з прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам, а таксама наведваў Днепрапятроўск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG