Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар у радыяцыйным запаведніку на Гомельшыне


Лясны пажар на Гомельшчыне, 14 чэрвеня 2015 году
Лясны пажар на Гомельшчыне, 14 чэрвеня 2015 году

Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі ініцыюе забарону на наведваньне лясоў з-за небясьпекі пажараў.

Паводле прэсавай службы ведамства, складаная пажаранебясьпечная сытуацыя на сёньня склалася ва ўсіх абласьцях Беларусі. Асабліва на Гомельшчыне. За апошнія суткі самы сур’ёзны пажар у лясфондзе гэтай вобласьці адбыўся ў Мілошавіцкім лясгасе. У тушэньні было задзейнічана больш за 150 чалавек, 10 пажарных машын, 4 трактары. Паводле стану на 14 чэрвеня пажар лякалізаваны, адкрытага гарэньня няма.

«Выклікае заклапочанасьць пажар у Палескім радыяцыйна-экалягічным запаведніку. Нягледзячы на тое, што да мяжы лясфонду яшчэ каля 10 км, супрацоўнікі дзяржаўнай лясной аховы бліжэйшых лясгасаў ўжо сьцягнутыя да мяжы і знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасьці. Праведзена абворваньне небясьпечных участкаў, вырашаецца пытаньне адпалу — калі насустрач моцнаму пажару пускаюць сустрэчны агонь. Сустракаючыся, дзьве сьцяны полымя тушаць адна адну», — паведамляе прэсавая служба Мінлясгасу.

На даручэньне міністра лясной гаспадаркі для недапушчэньня ўскладненьня становішча ў сувязі з цяжкай пажаранебясьпечнай сытуацыяй лясгасы будуць ініцыяваць мясцовыя органы выканаўчай улады ўводзіць забарону на наведваньне лясоў па ўсёй краіне, — адзначылі ў ведамстве.

.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG