Сустаршынямі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» сталі Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Георгій Дзьмітрук. Адпаведнае рашэньне прынята дэлегатамі ўстаноўчага зьезду партыі, які праходзіць 13 чэрвеня ў Менску.
«Гэтыя людзі сваім жыцьцём і дзейнасьцю даказалі, што дастойныя займаць гэтыя пасады», — заявіў, вылучаючы прэтэндэнтаў у кіраўніцтва, адказны сакратар партыі Дзяніс Садоўскі.
Галасаваньне па кандыдатурах сустаршыняў партыі праходзіла на безальтэрнатыўнай аснове.
Севярынец, Рымашэўскі і Дзьмітрук займалі пасады сустаршыняў і ў аргкамітэце па стварэньні БХД.
Дэлегаты зьезду таксама прынялі рашэньне аб афіцыйнай рэгістрацыі партыі ў Міністэрстве юстыцыі.
Гэта будзе ўжо пятая спроба зарэгістраваць БХД. Першы ўстаноўчы зьезд прайшоў у 2009 годзе, у 2010-м — яшчэ два. Апошняя спроба рэгістрацыі была зроблена ў сьнежні 2011 году.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1