Рэйтынг-2014 складзены міжнароднай арганізацыяй Рэпартэры бязь межаў.
З бліжэйшых суседзяў Украіна — на 129 месцы, а Расея — на 152.
З постсавецкіх краінаў найбольшых посьпехаў у галіне свабоды слова дасягнула Эстонія: яна на 10-м месцы. Латвія на 28-м, а Літва на 31-м.
Пяцёрку лідэраў у галіне свабоды слова займаюць адпаведна: Фінляндыя, Нарвэгія, Данія, Нідэрлянды і Швэцыя.
Дасьледаваньне адзначае пагаршэньне сытуацыі са свабодай інфармацыі ў 2014 годзе ў двух трацінах дасьледаваных краінаў на ўсіх пяці кантынэнтах.