Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прапануюць прыцягваць зэкаў да пабудовы аб’ектаў чэмпіянату сьвету па футболе


Як стала вядома расейскаму выданьню «Коммерсант», дэпутат Дзярждумы расеі Аляксандар Хінштэйн падрыхтаваў папраўкі да Крымінальна-выканаўчага кодэксу (УВК) РФ, якія дазволяць працаўладкаваць больш за 40 тысяч зьняволеных з калёнiй-паселішчаў і асуджаных да прымусовых працаў на прадпрыемствах удалечыні ад папраўчых установаў.

Прыцягваць асуджаных змогуць арганізацыі любых формаў уласнасьці. Кіраўніцтва Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) падтрымлівае ініцыятыву.

Папраўкі, падрыхтаваныя намесьнікам старшыні думскага камітэту па бясьпецы Аляксандрам Хінштэйнам, па сутнасьці, уводзяць ва ўжытак новую форму працаўладкаваньня зьняволеных: у прыватных кампаніях, на вытворчасьцях, якія знаходзяцца па-за некалькі сотняў кілямэтраў ад калёній, дзе адбываюць пакараньні асуджаныя. Дэпутат прапануе дазволіць зьняволеным працаваць «у месцах прыцягненьня да працы ў іншай мясцовасьці», але ў межах аднаго суб’екту фэдэрацыі. Цяпер зьняволеныя маюць права працаваць на вытворчасьцях выключна ў межах папраўчых устаноў.

Прыцягваць зьняволеных змогуць прадпрыемствы любых арганізацыйна-праўных формаў уласнасьці.

Прыцягваць зьняволеных змогуць прадпрыемствы любых арганізацыйна-праўных формаў уласнасьці. Дзеяньне новай нормы распаўсюджваецца на зьняволеных, якія адбываюць пакараньне ў калёніях-паселішчах, і на асобаў, асуджаных да прымусовых працаў.

Пытаньне з жыльлём для камандзіраваных зэкаў можа быць вырашана яшчэ адной папраўкай у кодэкс, якая дазволіць ствараць «ізаляваныя ўчасткі, якія функцыянуюць як калёнія-пасяленьне за межамі папраўчай калёніі ў мэтах працоўнай адаптацыі асуджаных».

Аўтар законапраекту бачыць шырокае поле для ўкараненьня гэтага досьведу ў жыцьцё. У прыватнасьці, паводле яго словаў, дзяржава зможа выкарыстоўваць працу зэкаў падчас будоўляў аб’ектаў і інфраструктуры да чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году, які пройдзе ў Расеі.

Адна ня ўсе вераць у эфэктыўнасьць гэтага падыходу. Праваабаронца Уладзімір Асечкін параўнаў прапанаваную мадэль з ГУЛАГам.

«Ініцыятыва правільная, але толькі калі зьняволеным дадуць магчымасьць добраахвотна абіраць працу, — заявіў „Коммерсанту“ кіраўнік праваабарончага праекту „Гулагу. нет“ Уладзімір Асечкін. — У адваротным выпадку гаворка ідзе аб аднаўленьні эканамічнай мадэлі ГУЛАГу, калі за кошт нізкааплатнай або зусім бясплатнай працы ўзводзіліся усе галоўныя будоўлі СССР».

У сувязі з гэтым праваабаронца прапанаваў, каб асобныя нормы працоўнага заканадаўства былі распаўсюджаныя і на тых грамадзян, якія працуюць ва ўмовах няволі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG