У Менску, дзе 2 мільёны жыхароў, каля 10 рэстаранаў кітайскай кухні, у недалёкай Вільні, дзе паўмільёна жыхароў, больш за 150 кітайскіх рэстаранаў.
Гэта сьведчаньне непрывабных умоваў для разьвіцьця малога бізнэсу ў Беларусі, што прадпрымальныя кітайцы добра адчуваюць. Нягледзячы на сем візытаў Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай і амаль столькі ж візытаў кітайскіх кіраўнікоў у Беларусь, колькасьць кітайскіх рэстаранаў не расьце.
Цяпер на кітайскія крэдыты будуем індустрыяльны парк, ствараем беларуска-кітайскі аўтамабіль, будзем купляць кітайскія электравозы замест чэскіх, а галоўнае — набываць кітайскае абсталяваньне і аплачваць працу кітайскіх работнікаў за кітайскі крэдыт.
А я б хацела замест кітайскага аўто качку па-пэкінску ці кураня гунбаў...
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org