1 траўня ў Мінску адбудзецца першы гарадзкі роварны парад «Будзь веларусам!», удзел у якім могуць браць усе ахвотныя.
Удзельнікі стартуюць ад «Менск-Арэны» ў 15:00, праедуць па праспэкце Пераможцаў да праспэкту Машэрава і скончаць парад на фінішнай пляцоўцы ў глыбіні парку Перамогі. Мяркуецца, сьвята працягнецца міні-фэстам на беразе Камсамольскага возера. Арганізатары рыхтуюць конкурсы, квэсты, веламайстэрні, спаборніцтвы і забавы.
Арганізатары вырабілі прамацыйную прадукцыю велапараду на беларускай мове, а на эмблема сьвята зьмясьцілі раварыста, адзетага ў вышыванку.