Адвакат чакае, што Ўладзімер Мальцаў выйдзе на волю праз 1-2 месяца.
Ранейшы прысуд (3 гады турмы) зьменшаны на паўгода, яшчэ год скасаваны ў выніку амністыі.
Аляксандр Мальцаў быў арыштаваны ў сакавіку 2014 году і такім чынам, яго мусяць вызваліць не пазьней як праз 5 месяцаў. Адвакат Зьміцер Гарачка не выключае, што ягоны падаабаронны апынецца на волі ўжо ў траўні-чэрвені.
Апрача таго суд зьняў арышт зь ягонай маёмасьці і не прызнаў нанясеньня ім шкоды на 1 мільярд і 900 мільёнаў рублёў.
20 сьнежня Менскі абласны суд прызнаў былога гендырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава вінаватым у злоўжываньнях уладай альбо службовым становішчам з нанясеньнем асабліва вялікіх стратаў. На сьледзтве і падчас суду Ўладзімер Мальцаў вінаватым сябе не прызнаў.