Працэс вядзе судзьдзя Ўладзімер Пуцыла.
Сяргей Сідзько і ягоныя падначаленыя былі арыштаваныя КДБ яшчэ ў ліпені 2013 году і з таго часу ўтрымліваліся пад вартай. Паводле папярэдняй інфармацыі, былы старшыня нібыта атрымаў хабар у 500 тысяч даляраў. На лаве падсудных таксама У. Ленскі, А Дранькоў і грамадзянін Украіны Андрэй Турчанка. Апошні пад вартай таксама зь ліпеня 2013 года.
«Калодзезны, калі быў начальнікам управы капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюзу, падчас рэалізацыі праекту па будоўлі крамы ў Лідзе на вуліцы Тухачэўскага дзейнічаў у інтарэсах камэрцыйных структур, наўмысна злоўжываючы сваім службовым становішчам. У выніку Белкаапсаюзу нанесеныя страты на суму каля 700 мільёнаў рублёў», — паведамляла прэсавая служба КДБ у 2013 годзе.
Старшынём Белкаапсаюзу Сяргея Сідзько прызначыў Аляксандар Лукашэнка ў 2010 годзе.
Дагэтуль невядома, як ставяцца да абвінавачаньня сам Сяргей Сідзько і ягоныя былыя падначаленыя.