Указ быў падпісаны прэзыдэнтам Пуціным у нядзелю, адзначае Інтэрфакс. У той жа дзень маскоўскі суд арыштаваў 5 чачэнцаў, падазраваных у арганізацыі забойства апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова.
Гэтым жа ўказам ордэнам «За заслугі перад Айчынай 2 ступені» ўзнагароджаны дэпутат Дзярждумы Расеі Андрэй Лугавы — галоўны падазраваны па справе аб забойстве ў Лёндане былога афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі.