Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У чачэнскай вэрсіі ўсё добра, акрамя матыву», — палітоляг Калачоў


Канстанцін Калачоў
Канстанцін Калачоў

Абвінавачаны ў забойстве расейскага палітыка Барыса Нямцова Заур Дадаеў быццам бы прызнаўся, што ўчыніў забойства дзеля рэлігійных перакананьняў.

Паводле крыніцы ў расейскіх праваахоўных органах, Заур Дадаеў заявіў, што ў студзені 2015 году даведаўся, як Нямцоў «неаднаразова дапускаў нэгатыўныя выказваньні на адрас мусульманаў, што пражываюць на тэрыторыі Расеі», пасьля чаго Дадаеў наважыўся пайсьці на забойства.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў увечары ў нядзелю напісаў у Інстаграме, што выдатна ведаў Дадаева, лічыць таго «сапраўдным патрыётам Расеі».

Расейскі палітоляг Канстанцін Калачоў адказаў на пытаньні карэспандэнта Радыё Свабода.

— Наколькі чачэнская вэрсія, агучаная расейскімі ўладамі, праўдападобная?

Падобна, што чачэнская вэрсія (няважна, наколькі яна адпавядае рэчаіснасьці) — гэта элемэнт барацьбы з узмацненьнем Кадырава.

— Несыстэмных вэрсіяў было дзьве: расейскія нацыяналісты альбо каўказцы. Заўважу, што за дзень да затрыманьня чачэнцаў вядомы кілер па мянушцы «Салдат» даў інтэрвію «Газете.ру», дзе казаў, што па почырку, па стылі забойства вельмі падобнае да дзеяньняў чачэнцаў. Цяпер можна толькі гадаць, якім чынам «Лёша Салдат» зьявіўся ў «Газете.ру». Але відавочна, што гэтая вэрсія, з аднаго боку, для многіх зручная. А з другога боку, гэтая вэрсія — праява пэўных рознагалосьсяў у расейскіх элітах, у прыватнасьці, у сілавых структурах у адносінах да Кадырава і Чачні. Кадыраў, як вядома, абвясьціў, што абвінавачаныя — патрыёты Расеі. Гэтая заява выклікала бурную рэакцыю, вострую палеміку.

Падобна, што чачэнская вэрсія (няважна, наколькі яна адпавядае рэчаіснасьці) — гэта элемэнт барацьбы з узмацненьнем Кадырава. Відавочна, што Кадыраў ня можа як аўтарытарны лідэр «здаваць назад», і ён дэманструе сілу, кажа пра тое, што, ведаючы абвінавачаных, ён можа ўпэўнена сьцьвярджаць пра іх патрыятычныя пачуцьці і высокія пабуджэньні. Але для кагосьці гэта пацьверджаньне таго, што Кадыраў перарос нейкую раней адведзеную яму плянку ў герархіі, і зараз можна чакаць нейкіх высілкаў, каб яго аслабіць.

— І ўсё ж такі, ці самі вы верыце ў праўдападобнасьць чачэнскай вэрсіі?

— Я думаю, што чачэнская вэрсія на цяперашні момант — самая праўдападобная і самая зручная адначасова.

— СМІ знайшлі некалькі выказваньняў Барыса Нямцова пра іслам і мусульманаў, прычым некаторыя не зусім сьвежыя — 2007 году. Наколькі, на ваш погляд, яны маглі сапраўды абразіць мусульман?

Насамрэч нічога зьневажальнага знайсьці я ня змог.

— Сёньня я таксама спрабаваў, выкарыстоўваючы розныя пошукавыя сыстэмы, знайсьці, на што ўсё ж такі маглі пакрыўдзіцца «гарачыя чачэнскія хлопцы» і як выказваўся Нямцоў пра іслам альбо пра чачэнцаў. Насамрэч нічога зьневажальнага знайсьці я ня змог.

Ёсьць выказваньні Нямцова 2007 году пра тое, што дэмаграфічная палітыка цяперашняй Расеі стымулюе большую нараджальнасьць на Каўказе, чым у расейскай глыбінцы. Тады яго абвінавачвалі ў ксэнафобіі, але па цяперашніх часах гэта выглядае вельмі бяскрыўдна. Выказваньні пра інквізыцыю ў дачыненьні да радыкальнага ісламу? Але там ён даволі паважліва кажа пра муфтыят, муфтыяў і іслам памяркоўны, можна сказаць, сьвецкі. То бок, у прынцыпе, заявы яго наконт Charlie Hebdo таксама не былі нейкім адкрыцьцём.

Такім чынам, ва ўсёй гэтай вэрсіі ўсё добра, акрамя аднаго — матыву. Выходзіць, што арганізатары забойства ўважліва чытаюць блогі на «Рэху Масквы», у што мне цяжка паверыць. Па-другое, яны аказаліся людзьмі надзвычай крыўдлівымі і надзвычай перадузятымі ў адносінах да Нямцова, таму што насамрэч можна знайсьці антыісламскія выказваньні нашмат больш жорсткія і зьняважлівыя, выказаныя іншымі расейскімі палітыкамі, і ў гэтым шэрагу Нямцоў выглядае як цалкам памяркоўны і цалкам адэкватны чалавек".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG