Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў адмовіўся ад iPhone і перайшоў на расейскі YotaPhone 2


«Я раней пісаў, што маю намер адмовіцца ад выкарыстоўваньня IPhone. Увесь гэты час я ўрыўкамі вывучаў YotaPhone (расейскі смар​тфон — Belsat.eu). Сёньня прыехаў мой сябар Тымаці Цімур Юнусаў. Я зрабіў і яму падарунак. Цяпер мы абодва карыстаемся толькі нашым айчынным YotaPhone», — паведаміў Рамзан Кадыраў у сваім блогу ў Instagram.

Кадыраў дадаў, што YotaPhone зручны ў працы і мае прыгожы дызайн, і самае галоўнае, што «гэта расейскі прадукт», — паведамляе Белсат.

Смартфон YotaPhone 2 чачэнскаму лідэру некалькі месяцаў таму падарыла тэлевядучая Ціна Кандэлакі.

Тады Рамзан Кадыраў разам з заклікам пераходзіць да смартфонаў айчыннай вытворчасьці прапанаваў расейцам таксама адмовіцца і ад замежных сацсетак.

«Уся Расея „сядзіць“ у сацсетках ЗША, спрыяючы росту іх кошту. Наш vkontakte.ru нічым ня горшы. Давайце паступова пераходзіць на яго», — агітаваў Кадыраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG