У сталіцы Казахстану Астане 13 сакавіка заплянаваная трохбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі, Уладзімера Пуціна і Нурсултана Назарбаева, паведаміла ў панядзелак прэсавая служба кіраўніка Казахстану.
Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытаньні паглыбленьня ўзаемнага гандлю і эканамічнага ўзаемадзеяньня трох краін, гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе Інтэрфакс:
«Акрамя таго, прэзыдэнты абмяркуюць разьвіцьцё тэндэнцыяў у сусьветнай эканоміцы, а таксама сытуацыю ва Ўкраіне».