У Дзень Волі 25 сакавіка апазыцыя вырашыла правесьці ў Менску шэсьце ад станцыі мэтро «Акадэмія навук» да плошчы Бангалор і мітынг у парку Дружбы народаў.
Такое рашэньне прынята 26 лютага на пасяджэньні аргкамітэту. У пасяджэньні ўзялі ўдзел прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За свабоду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэтаў па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і арганізацыі «Маладыя хрысьціянскія дэмакраты», руху салідарнасьці «Разам».
Заяўку на правядзеньне сьвяточнага мерапрыемства пададуць у Менгарвыканкам на наступным тыдні. Заяўнікамі акцыі будуць Марына Хоміч і Аляксей Янукевіч.
Сёлета акцыя адбудзецца пад лёзунгам «Разам за мір і незалежнасьць!». На сьвята плянуецца запрасіць беларускіх музыкаў.
Наступнае пасяджэньне аргкамітэту заплянаванае на 3 сакавіка.