1. ОНЛАЙН-РЭПАРТАЖЫ
Паводле статыстыкі абсалютнымі лідэрамі сярод онлайн-рэпартажаў былі матэрыялы з Украіны, а найбольш чытаны беларускі матэрыял займае ў сьпісе толькі восьмае месца. Таму ўкраінскія «жывыя блогі» мы вырашылі пакінуць па-за конкурсам.
Шэсьце на Дзень Волі 2014. Жывая трансьляцыя
Менскі саміт: Пра мір пакуль не дамовіліся
Лукашэнка: Частка пскоўскіх, смаленскіх і бранскіх зямель некалі належала Беларусі
2. ПАДЗЕІ І ДАСЬЛЕДАВАНЬНІ
Радыё Свабода першае даведалася, што сярод забітых на Майдане быў баец Локі беларускага паходжаньня, і мы высьветлілі што гэта палітычны ўцякач зь Беларусі Міхаіл Жызьнеўскі.
21 чэрвеня выйшаў на свабоду праваабаронца Алесь Бяляцкі. Радыё Свабода сустрэла яго ў электрычцы з Бабруйску.
Шматфункцыянальны комплекс «Кемпінскі», які незваротна зьмяніў панараму цэнтру беларускай сталіцы, ня будзе ўключаць у сябе гатэль сусьветнага брэнда, а дата ягонага адкрыцьця невядомая, высьветліла нашая карэспандэнтка.
3. ФОТА
Жанчыны ў такіх розных сытуацыях:
4. ВІДЭА
НА САЙЦЕ
Рыгора Барадуліна пахавалі ў Вушачах
Жарсьці каля Камароўкі на пікеце АГП
Дзень Волі: што адбываецца?
YOUTUBE
Дзяды-2014 пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Шэсьце і мітынг у Менску
Машына часу — «Пацукі» у Менску / «Машина времени» — Крысы (концерт в Минске)
«Замест прыбіральні — дзірка ў падлозе»
5. КАРЦІНКІ
Анэксія Крыму
Прэсавая канфэрэнцыя Пуціна з заявамі пра «русский мир» і «Новороссию».
Падзеньне расейскага рубля а сьледам за ім і беларускага.
6. САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ
Фэйкі расейскай прапаганды
Ігар Лосік сабраў красамоўныя доказы таго, як расейскія мэдыі і прарасейскія суполкі ў сацыяльных сетках маніпулююць інфармацыяй. Найчасьцей яны бяруць адыёзныя, крывавыя ці эмацыйныя здымкі зь іншых краінаў і падзеяў, выдаючы іх за ўкраінскія.
Сэрыя публікацыяў «фэйкі расейскай прапаганды» шырока разышлася па твітэры і набрала ў сукупнасьці каля паўтара мільёна праглядаў.
Як расейская прапаганда працуе ў інтэрнэце? Наша падборка http://t.co/Uy4dBfDGZn pic.twitter.com/49qoLj5l4R
— Радыё Свабода (@svaboda) June 4, 2014
Мова
Цягам году Свабода надавала асаблівую ўвагу папулярызацыі беларускай мове. У абвешчаным конкурсе «Мова Пантова» ўзялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Штодня ў сацыяльных сетках мы натхнялі беларусаў пераходзіць на беларускую мову. Некаторыя карцінкі набіралі да сотні тысячаў праглядаў і тысячы перадрукаў.
Бульбяная ялінка
Калядная ялінка зь мяшкоў бульбы стала самай папулярнай карцінкай Радыё Свабода ў сацсетках. У фэйсбуку яе паглядзелі каля 130 тысяч беларусаў. Беларусы, як і стагодзьдзі назад, лічаць бульбу сваёй галоўнай сельскагаспадарчай культурай і нярэдка надаюць ёй сакральнае значэньне ды прыпісваюць магічныя ўласьцівасьці :)
7. БЛОГІ
Сяргей Абламейка. Як даўно Расея хлусіць
Валер Карбалевіч. Украінскі Майдан 2014 зьняверыў беларускую Плошчу
8. СПЭЦЫЯЛЬНЫЯ РЭПАРТАЖЫ
Рэпартажы з Майдану
Нашы журналісты ў гарачыя дні на Майдане перадавалі зь месца падзеяў. А найбольш чытаны матэрыял Аляксандра Дынько зрабіла, калі наведала нашых калегаў з аднаго з самых папулярных мэдыярэсурсаў украінскай рэвалюцыі — Грамадзкага тэлебачаньня: ГромадськеТВ: Кветкі рэвалюцыі.
Сьмяротнае пакараньне
6-10 кастрычніка ў Беларусі прайшла грамадзкая кампанія «Тыдзень супраць пакараньня сьмерцю». За яе асьвятленьне Беларуская служба Радыё Свабода атрымала прыз за найлепшы матэрыял месяца сярод 28 службаў Радыё.
Падарожжы Свабоды
Самым папулярным матэрыялам з сэрыі «Падарожжы Свабоды» на нашым сайце стаў рэпартаж Зьмітра Бартосіка, прысьвечаны лёсу мастачкі Алены Кіш: Сьмерць народнай мастачкі — самагубства ці няшчасны выпадак?
9. ПРАЕКТЫ
«Жыцьцё пасьля раку»
Гісторыі людзей, якія перамаглі цяжкую хваробу і дзеляцца досьведам свайго змаганьня і жыцьця пасьля хваробы. Кніга ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды ХХІ стагодзьдзе». Прэзэнтацыі ў Менску, Клічаве, Смаргоні.
«Свабода ў турмах»
Сэрыя перадачаў, прысьвечаных сытуацыі ў беларускай пэнітэнцыярнай сыстэме, за якую яе аўтар Алена Панкратава атрымала Праваабарончую прэмію за 2014 год.
«Дзе беларусу добра»
Нядаўна распачаты праект топаў беларускага жыцьця.
10. СВАБОДА TV
Трохгадзінная тэлепрагулка Валера Каліноўскага па вуліцах Менску ў дзень сьвята Перамогі і адкрыцьця хакейнага чэмпіянату, якая закончылася затрыманьнем журналіста разам са здымачнай групай. За гэты рэпартаж Валер Каліноўскі атрымаў спэцыяльную прэмію Радыё Свабода 2014 году.
Зона Свабоды. Аўтапартрэт у часе: 60 год беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода»
Канцэрт да 60-годзьдзя Радыё Свабода ў клюбе Re: public
11. КНІГІ ГОДУ
Юры Дракахруст. "Сем худых гадоў".
12. ЗВАНОК
У жніўні сёлета мы закончылі тыднёвую перадачу Званочкі, якую пяць папярэдніх гадоў вёў Ян Максімюк. Ян Максімюк выбраў адно тэлефанаваньне, якое яму наймацней запомнілася зь сёлетніх званкоў, ды некалькі тэлефанаваньняў, у якіх слухачы разьвітваюцца зь перадачай.
13. ПАЗЫТЫВЫ
Алімпійскія мэдалі.
Беларускія спартоўцы дамагліся значных посьпехаў на зімовай алімпіядзе, заняўшы паводле колькасьці мэдалёў 7-е месца
Моўныя курсы.
«Мова ці кава», «Мова нанова», «МоваTUT» — у 2014 годзе назіраўся выбух зацікаўленьня розных курсаў беларускай мовы клюбнага тыпу, на якіх выкладчыкамі і гасьцямі былі вядомыя прадстаўнікі культурнай эліты Беларусі.
Вышыванка.
Запушчаны «Арт-сядзібай» модны трэнд дарос да маштабаў Сьвятаў вышыванкі, якія прыцягнулі ўвагу натоўпаў наведнікаў.
14. НЭГАТЫВЫ
Цэнзура.
2014 год адзначыўся рэзкім наступам на свабоду слова і беларускага друку. У выдавецтва «логвінаЎ» была забраная выдавецкая ліцэнзія, на кнігарню быў накладзены велізарны штраф, з-за якога яна можа зачыніцца. Была зачыненая кнігарня «Галіяфы». Працягвалася цкаваньне журналістаў: віцебскіх журналістаў судзілі за фатаграфіі на фоне графіці, журналістаў «Белсату», «Радыё Рацыя», «Нямецкай Хвалі» неаднаразова каралі за працу без акрэдытацыі.
Рубель.
Гэтае слова пад канец 2014 году асацыюецца з дрэнным — як у Расеі, дзе тамтэйшы рубель рэзка ўпаў у выніку міжнародных санкцыяў, гэтак і ў Беларусі, эканоміка і фінансы якой залежаць ад усходніх суседзяў.
«Крымнаш».
Гэты расейскі лёзунг стаў сымбалічным азначэньнем новага расейскага палітычнага курсу — спробы пашырэньня «русского мира» ваеннымі сродкамі. Гэты выклік кінуты ня толькі Ўкраіне, але і Беларусі.