Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ў Менску будзе патрабаваць вызваленьня ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на перамовах у Менску афіцыйна паставіць пытаньне аб неадкладным вызваленьні ўсіх украінскіх палітвязьняў, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расеі, у тым ліку Надзеі Саўчанкі і Алега Сянцова.

Пра гэта паведаміла ўпаўнаважаная прэзыдэнта Парашэнкі іпа пытаньнях мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны Ірына Герашчанка.

Паводле яе слоў, кіраўнік украінскай дзяржавы на перамовах будзе ўздымаць ня толькі пытаньне эскаляцыі канфлікту на Данбасе, але і казаць пра неабходнасьць безумоўнага выкананьня ўсіх пунктаў Менскага пратаколу — спыненьне агню, адвод цяжкой зброі і вызваленьне ўсіх закладнікаў.

Герашчанка заявіла, што Ўкраіна робіць усё, каб сёньня адбыліся перамовы на вышэйшым узроўні ў «нармандзкім фармаце» ў Менску.

Паводле яе слоў, тэрор у дачыненьні да насельніцтва на Данбасе, у прыватнасьці ўчорашні тэракт у Краматорску, будзе «адным з галоўных падчас перамоваў у Менску».

Ужо ёсьць пэўная заканамернасьць, і вы гэта самі бачыце, што перад кожнай важнай міжнароднай сустрэчай на найвышэйшым узроўні тэрарысты спрабуюць зладзіць тэракт, каб сарваць сустрэч

«Ужо ёсьць пэўная заканамернасьць, і вы гэта самі бачыце, што перад кожнай важнай міжнароднай сустрэчай на найвышэйшым узроўні тэрарысты спрабуюць зладзіць тэракт, каб сарваць сустрэчу», — сказала Герашчанка.

Паводле дадзеных уладаў, ад учорашняга абстрэлу Краматорску загінулі 16 чалавек — гэта грамадзянскія жыхары і вайскоўцы, параненыя — 65 чалавек, сярод якіх ёсьць тыя, хто знаходзіцца ў цяжкім стане.

Паводле зьвестак прэс-цэнтра антытэрарыстычнай апэрацыі, абстрэл ажыцьцявілі баевікі, якія выкарыстоўвалі 300-мілімэтровыя рэактыўныя сыстэмы залпавага агню «Сьмерч». Сэпаратысты на сваіх сайтах сьцьвярджаюць, што ня маюць дачыненьня да абстрэлу.

11 лютага ў Менску павінна адбыцца сустрэча лідэраў дзяржаў у «нармандзкім фармаце». Гаворка ідзе пра перамовы прэзыдэнтаў Украіны, Расеі, Францыі і канцлера Нямеччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG