Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чакаецца, што Мэркель, Алянд, Парашэнка і Пуцін пачнуць перамовы ў 18.00.


Сустрэча ў «нармандзкім фармаце» ў Менску плянуецца на другую палову дня.

Як перадае Інтэрфакс-Украіна, сустрэча прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда, канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель і прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна пачнецца арыентавальна а 18:00.

МЗС Беларусі, у сваю чаргу, распаўсюдзіла інфармацыю, згодна зь якой прадстаўнікам замежных СМІ, якія накіравалі заяўкі для асьвятленьня сустрэчы кіраўнікоў «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску, неабходна прыбыць 11 лютага 2015 году ў 15:00 у Палац Незалежнасьці.

Як стала вядома агенцтву Інтэрфакс-Украіна, у кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Пятра Парашэнкі пакуль не заплянаваныя двухбаковыя сустрэчы ў рамках візыту, аднак такая магчымасьць ня выключаная.

Раней Парашэнка падкрэсьліў, што сустрэча ў Менску ў «нармандзкім фармаце» 11 лютага стане адным з апошніх шанцаў абвясьціць безумоўнае спыненьне агню на ўсходзе краіны.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка едуць у Менск на перамовы па сытуацыі ў Данбасе. Пра магчымасьць сустрэчы ў «нармандзкім фармаце» было абвешчана 8 лютага. Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў гатовасьць Беларусі арганізаваць сустрэчу яшчэ падчас свайго кароткатэрміновага адпачынку ў Сочы. Цяпер Лукашэнка вярнуўся ў Менск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG