Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нармандзкі» саміт у Менску можа не адбыцца


Сустрэча ў Бэрліне, 21 студзеня 2015
Сустрэча ў Бэрліне, 21 студзеня 2015

Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаў сумнеў, што сустрэча лідэраў Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі ў Менску адбудзецца ў сераду.

«Мы спадзяемся, што атрымаецца ўрэгуляваць пытаньні, якія засталіся, але я зноў павінен сказаць, гэта яшчэ не дакладна», — сказаў журналістам міністар у Бруселі.

«Мы робім усё, што ў нашых сілах, каб падвысіць шанцы на правядзеньне сустрэчы ў Менску. Наперадзе яшчэ шмат цяжкой працы», — прыводзіць МЗС Нямеччыны ў Twitter словы міністра.

Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін паведаміў, што лідэры «нармандзкай чацьвёркі» дамовіліся правесьці сустрэчу ў Менску ў сераду пры ўзгадненьні шэрагу пазыцый. «Мы дамовіліся аб тым, што пастараемся арганізаваць сустрэчу ў такім жа фармаце паміж кіраўнікамі дзяржаваў і ўрадаў у Менску, будзем арыентавацца на сераду, калі да гэтага часу атрымаецца ўзгадніць шэраг пазыцый, якія мы ў апошні час інтэнсіўна абмяркоўвалі», — заявіў Пуцін у нядзелю падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG