Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

12:59 29.1.2015

Адказваючы на пытаньне пра былога кіраўніка "Барысаўдрэва", якога пасадзілі ў турму на тры гады, Лукашэнка зазначыў, што адмяняць сьмяротнае пакараньне ў Беларусі не зьбіраюцца:

«Хоць я і вельмі незадаволены мадэрнізацыяй "Барысаўдрэва", нельга ламаць лёс чалавеку. Я папярэдзіў праваахоўнікаў, каб рашэньне было законным. Тут няма ніякага ціску. Калі ня тычыцца забойства. Адзін падонак забіў дзяўчыну. Падонка да сьценкі, гэтаму прабачэньня не павінна быць. Каб за наўмыснае забойства мы ставілі чалавека да сьценкі. Якое ты маеш права жыць? Якое ты, нягоднік, права маеш далей існаваць? Гэта жалезна, ніхто гэтага ня зрушыць. Як бы дэмакраты ў Эўропе ні крычалі – адмяніць сьмяротную кару. Напалову сядзельцаў у турме паменела за гады майго прэзыдэнтцва. У нас свабодных месцаў мора ў калёніях».

13:02 29.1.2015

«У народа так – гэта стрэлачнік. Які ж стрэлачнік? Дапусьціў растраты і гэтак далей – адказвай. Я ня быў прыхільнікам жорсткага пакараньня гэтага чалавека. Але калі вырашылі накіраваць у калёнію, то тут рахункі ня зводзілі. Я думаю, меней нельга, калі так яго пакаралі. Я пагляджу дакумэнты. Я займуся гэтым пытаньнем».

13:03 29.1.2015

Пытаньне: што б вы зрабілі інакш у сваёй мінулай дзейнасьці?

13:05 29.1.2015

Пытаньне пра дармаедзтва.

13:07 29.1.2015

Адказваючы на пытаньне пра дармаедаў: «Двойчы вярталіся да гэтага пытаньня. Мы павінны дакумэнт дапрацаваць. Вы яшчэ мяне крытыкавалі, што Лукашэнка на дармаедах і наркаманах піярыцца, падымае гэтыя пытаньні. У грамадзтве насамрэч гэтая праблема бурліць, і мы павінны рэагаваць».

13:12 29.1.2015

Юры Дракахруст: Чаму Лукашэнка шкадуе аб ракетах?

Лукашэнка паўтарыў, што шкадуе аб тым, што ў свой час быў вымушаны выканаць прынятае ня ім рашэньне аб перадачы Расеі ядзернай зброі СССР, разьмешчанай у Беларусі. Пры гэтым кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што памылковасьць гэтага рашэньня асабліва зразумелая цяпер, на фоне драматычных падзеяў, якія адбываюцца вакол. Але, здаецца, чаму не хапае «ядзернага шчыта» расейскага саюзьніка? Хіба ядзерны патэнцыял Расеі ня служыць канчатковай гарантыяй бясьпекі Беларусі?

13:17 29.1.2015

Ізноў пра Ўкраіну: «Прычына страты Ўкраінай часткі дзяржавы – бязглуздая нацыяналістычная палітыка».

13:19 29.1.2015

Лукашэнка: Я бананы ня ем. Як і вы. Пераб'емся.

Расейскі газ сёньня абыходзіцца Беларусі ў 134 даляры за тысячу кубамэтраў, паведаміў сёньня Лукашэнка, тлумачачы, чаму беларускаму бізнэсу не дазваляюць павышаць цэны.

13:19 29.1.2015

Нікалюк: Выбарнікі Лукашэнкі заўжды будуць супраць рэформаў

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня будзе праводзіць рэформаў у Беларусі, бо гэтага не жадае народ.
13:21 29.1.2015

Лукашэнка пра зьнешнюю палітыку: «Мы не шарахаемся. Дзе вы бачылі, каб я шарахаўся? Толькі ў СМІ. Там пішуць, што я паддобрываюся да Захаду».

13:25 29.1.2015

Прэс-канфэрэнцыя Лукашэнкі ў фотках:

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG