Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

09:33 29.1.2015

Шэсьць самых жорсткіх пытаньняў Лукашэнку. Задайце сёмае

1996. Журналіст Свабоды Юры Дракахруст запытаўся Лукашэнку наконт ягонага выказваньня пра Гітлера. Той праігнараваў пытаньне: «Следующий вопрос!»

Чытаць далей...

09:33 29.1.2015

Ці выконвае Лукашэнка свае абяцаньні, дадзеныя журналістам?​

Апошні раз зь вялікай групай беларускіх і замежных журналістаў Аляксандар Лукашэнка сустракаўся два гады таму — 15 студзеня 2013 году. Летась кіраўнік дзяржавы запрасіў на сустрэчу толькі 11 кіраўнікоў СМІ, правёў яе ў камэрным фармаце. Прычым сустрэча доўжылася 5 гадзін, а Беларускае тэлебачаньне паказала толькі паўтарагадзінную трансьляцыю. І вось сёлета, праз два гады, — зноў вялікая прэс-канфэрэнцыя з удзелам 260 журналістаў.

Чытаць далей...

09:34 29.1.2015

Пытаньні Лукашэнку з Фэйсбука​

Пытаньняў сабралася шмат. Усе задаць, відавочна, не атрымаецца, тым ня меней — цікава, якія менавіта пытаньні былі прапанаваныя для Аляксандра Лукаашэнкі. Прапануем частку зь іх чытачам сайту Свабоды.

Чытаць далей...

09:35 29.1.2015

Ці на ўсе пытаньні адказвае Лукашэнка?

За два дні да новай прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў дзяржаўных мэдыях як ніколі пачалі яе піярыць. Вось галоўная газэта адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» назвала свой артыкул «Откровенный разговор».

Чытаць далей..

09:42 29.1.2015

Карэспандэнт Радыё Свабода Валер Каліноўскі ўражаны раскошай Палаца Незалежнасьці.

09:44 29.1.2015

Андрэй Дзьмітрыеў разважае над тым, якія тэмы будзе уздымаць Лукашэнка

10:04 29.1.2015

Валер Каліноўскі ў Палацы незалежнасьці, дзе неўзабаве пачнецца прэсавая канфэрэнцыя Лукашэнкі

10:07 29.1.2015

Інтэр'ер Палаца незалежнасьці:

10:18 29.1.2015

Сяргей Навумчык пра Палац Незалежнасьці: Нейкае калгаснае абу-дабі

10:38 29.1.2015

Вось тут будзе сядзець Лукашэнка

10:42 29.1.2015
"БелаПан" побач зь "Сельскай газэтай". "Зорька" побач з "На страже". Як рассадзілі журналістаў у Палацы Незалежнасьці.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG