Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нікалюк: Выбарнікі Лукашэнкі заўжды будуць супраць рэформаў


Сяргей Нікалюк
Сяргей Нікалюк

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня будзе праводзіць рэформаў у Беларусі, бо гэтага не жадае народ.

Палітоляг Сяргей Нікалюк адзначае:

«Я наш слаўны народ дзялю на дзьве часткі: бальшыню і меншыню.

Бальшыня — тыя людзі, якія ў сілу сваіх характарыстык (узрост, нізкая адукацыя і г. д.) няздольныя пражыць без патэрналісцкага апякунства дзяржавы. І, вядома, гэтыя людзі катэгарычна супраць рэформаў. Тым больш калі пад рэформамі разумець пераход якраз у тую эканоміку, дзе падвышаецца асабістая адказнасьць чалавека за самога сябе, за свой лёс, за сваіх блізкіх.

Вядома, гэтыя людзі супраць. І менавіта гэтыя людзі прагаласавалі дружна ў 1994 годзе якраз з гэтай прычыны за Лукашэнку. І яны заўжды будуць супраць рэформаў».

На думку палітоляга Нікалюка, такіх людзей у Беларусі працэнтаў 60.

«Абапіраючыся на іх, улада і адбудоўвае сваю палітыку», — лічыць Сяргей Нікалюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG