Жывая відэатрансьляцыя з шэсьця і мітынгу ў Менску. Маршрут: ад кінатэатру «Кастрычнік» да плошчы Бангалор. Рэпартаж нон-стоп, інтэрвію з удзельнікамі, камэнтары і рэакцыі.
Лідэрка «Маладых дэмакратаў» Марына Хоміч ў сваім выступе зазначыла, што Ўкраіна ў сваёй барацьбе засталася адна, бо ад яе фактычна адвярнуліся і ЗША, і Эўропа. Тое ж, паводле палітыка, хутчэй за ўсё, напаткае і Беларусь. Таму нічога не застаецца, як толькі кансалідавацца.
20:2725.3.2014
RT @viasna96: 20-26. Затрыманы Максім Вінярскі #25sakavika
Выступіў былы палітзьняволены Павал Севярынец, які сказаў, што слова «воля» у беларускай мове азначае ня толькі свабоду, але і рашучасьць. І пажадаў беларусам паболей рашучасьці ў адстойваньні сваіх законных правоў. А пры канцы заклікаў байкатаваць расейскія і беларускія афіцыёзныя тэлеканалы, якія дыскрэдытуюць дэмакратычны рух што ў Беларусі, што ва Ўкраіне.
20:2025.3.2014
RT @belamova: В шествии на День Воли людей участвовало больше чем в прошлом и позапрошлом году #25sakavika http://t.co/COIRhqDMSL
Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, стоячы на агароджы, гэтаксама заявіў, што ў дэмакратычнай Беларусі толькі адзін вораг — расейскі імпэрыялізм, якому трэба супрацьстаяць усімі магчымымі сродкамі. Натоўп падтрымаў выступоўцу крыкамі «Ганьба імпэрыялізму! Ганьба Расеі!»
20:0925.3.2014
Мітынг пачаўся каля плоту. Хвілінай маўчаньня ўшанавалі загінулых падчас падзей ва Ўкраіне. Выступоўцы ўздымаюцца на агароджу, адкуль і прамаўляюць. Гэтак, палітоляг Алесь Лагвінец заявіў пра імпэрскую пагрозу з боку Расеі і заклікаў да неабходнасьці адстойваньня беларускага сувэрэнітэту.
20:0925.3.2014
Значная частка людзей стаіць за агароджай і відавочна не зьбіраецца ісьці ўсярэдзіну. Віталь Рымашэўскі заявіў, што з такой прапускной сыстэмай прайсьці празь яе немагчыма будзе нават за 2 гадзіны. Паводле Рымашэўскага, гэта зроблена ўладамі наўмысна. Тыя людзі, якія апынуліся ўнутры агароджы, і тыя, якія засталіся звонку, падышлі адзін да аднаго, і фактычна, мітынг будзе адбывацца такім чынам — з двух бакоў агароджы.

20:0125.3.2014
RT @viasna96: 19-55. Канфіскавалі расцяжку "Расія - гэта вайна!" #25sakavika