Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страты, якія нібыта нанёс дзяржаве Мальцаў, зьменшылі на мільярд


Уладзімер Мальцаў
Уладзімер Мальцаў

Былому гендырэктару «Барысаўдрэва» Уладзімеру Мальцаву зьмянілі абвінавачаньне. Новы тэкст 8 сьнежня зачытала прадстаўніца пракуратуры.

Мальцаў па-ранейшаму абвінавачваецца ў злоўжываньнях уладай альбо службовым становішчам з нанясеньнем асабліва вялікіх стратаў, пры гэтым агульныя страты, нібыта нанесеныя былым дырэктарам, зьменшаныя з 18 да 17 мільярдаў беларускіх рублёў. Таксама ў тэкст абвінавачаньня ўнесеныя пэўныя карэкціроўкі ў матывацыю злачынных дзеяньняў гаспадарніка. З матываў зьнікла фармулёўка пра «эгаістычнае паразітаваньне службовым становішчам», але засталіся «кар’ерызм» і «асабістая зацікаўленасьць».

Уладзімер Мальцаў пра новае абвінавачаньне заявіў, што «яно амаль нічым не адрозьніваецца ад першага». Паводле спадара Мальцава, новае абвінавачаньне фактычна ня ўлічвае тыя аргумэнты, якія прагучалі падчас судовага працэсу.

Прадстаўніца пракуратуры ад кантактаў з мэдыямі ўстрымалася.

«Як на мой погляд, дык нічога не зьмянілася. З пустога льюць у парожняе. Спадзяюся, суд ацэніць і вынесе справядлівае рашэньне. А адносна таго, што ў дзеяньнях майго мужа зьнікла „эгаістычнае паразітаваньне“ — гэта мяне радуе. Хаця б крыху зьменшаная абсурднасьць сытуацыі».

Абарона Ўладзімера Мальцава мае намер прасіць у суду два дні перапынку на падрыхтоўку да допыту паводле новага абвінавачаньня.

Уладзімера Мальцава судзяць зь верасьня 2014 году. Трымаюць экс-дырэктара ў ізалятары на Валадарскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG