Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэта «Белорусы и рынок»: затрыманьне Алесіна мы лічым непаразуменьнем


Аляксандар Алесін
Аляксандар Алесін

Калегі журналіста газэты «Белорусы и рынок», незалежнага вайсковага экспэрта Аляксандра Алесіна спадзяюцца, што ў бліжэйшы час ён выйдзе на свабоду.

Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле «Затрыманы наш калега Аляксандр Алесін», апублікаваным у сьвежым нумары газэты «Белорусы и рынок» ад 8 сьнежня. «У журналісцкіх колах А. Алесін мае бездакорную прафэсійную рэпутацыю, за што удастойваўся ўзнагарод. Пры напісаньні матэрыялаў ён заўсёды абапіраецца на адкрытыя крыніцы. Затрыманьне нашага калегі мы лічым непаразуменьнем і спадзяемся, што ў самы бліжэйшы час А. Алесін выйдзе на свабоду і вернецца да працы ў рэдакцыі», — адзначаецца ў артыкуле Паўлюка Быкоўскага. У матэрыяле паведамляецца, што затрыманьне адбылося 25 лістапада і цяпер Алесін знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

«Зьвесткамі аб прычынах затрыманьня і пра тое, ці прад’яўлена абвінавачваньне нашаму калегу, рэдакцыя не мае», — падкрэсьліваецца ў артыкуле.

Таксама ўзгадваецца сумесная заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Беларускай асацыяцыі журналістаў з заклікам да КДБ праінфармаваць грамадзкасьць аб прычыне і месцы ўтрыманьня пад вартай журналіста газэты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG