Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Недапушчальна, калі месца знаходжаньня затрыманага трымаюць у сакрэце, — Стэфановіч


Турма КДБ
Турма КДБ

«Мы лічым недапушчальным, калі інфармацыя аб месцы знаходжаньня затрыманай асобы, яго працэсуальным статусе, аб артыкуле Крымінальнага кодэксу, паводле якога ён абвінавачваецца, зьяўляецца сакрэтнай, і грамадзтва ня мае доступу да яе. Таму мы просім, каб Камітэт дзяржаўнай бясьпекі гэтую інфармацыю прадставіў, бо яна не датычыцца матэрыялаў крымінальнай справы, яна ніякім чынам ня можа паўплываць на пытаньні грамадзкай ці нацыянальнай бясьпекі. Гэта недапушчальна, калі людзі зьнікаюць, невядома дзе знаходзяцца і ў сувязі з чым. КДБ — гэта дзяржаўны орган, ну дык хай і скажа, што „так, затрыманы, знаходзіцца ў СІЗА КДБ па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства па артыкуле такім-та“. Мы чакаем гэтай інфармацыі», — заявіў Радыё Свабода намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Стэфановіч кажа, што на дадзены момант праваабаронцам нічога не вядома наконт лёсу Алесіна, акрамя таго, што журналіст быў затрыманы.

Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

«Я магу меркаваць, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паколькі справа зьвязаная з пытаньнямі дзяржаўнай бясьпекі, — відавочна, што сьледзтва па такой справе адносіцца да кампэтэнцыі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Я думаю, што ён там, але гэта мае здагадкі, а я хацеў бы атрымаць афіцыйную інфармацыю», — кажа праваабаронца.

Стэфановіч кажа, што сытуацыя, калі праваахоўныя органы затрымліваюць чалавека, а потым не даюць ніякай інфармацыі пра яго лёс, — гэта звычайная сытуацыя для Беларусі.

«Калі ўзяць апошнія справы, зьвязаныя тым ці іншым бокам з пытаньнямі дзяржаўнай бясьпекі, затрыманьня асобаў паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу аб злачынстве супраць дзяржавы („здрада радзіме“ ці яшчэ нешта), то інфармацыю заўсёды даюць мінімальную. Пры гэтым у адвакатаў бяруць падпіску аб неразгалошваньні матэрыялаў сьледзтва, што ў нас традыцыйна трактуецца вельмі шырока: любая інфармацыя адносна асобы, якая ў прынцыпе не датычыцца сутнасьці матэрыялаў справы, можа ўспрымацца як разгалошваньне: гэта і агульны стан здароўя, і месца знаходжаньня і г.д. Тая ж сытуацыя была і з Гайдуковым, і з ксяндзом Лазарам, калі праваабарончыя арганізацыі ці мелі мінімальную інфармацыю, ці ня мелі яе ў прынцыпе», — адзначае Стэфановіч.

Паводле адной з вэрсіяў, якая пакуль ня мае пацьверджаньня, Алесін выпадкова аказаўся ў цэнтры шпіёнскіх гульняў з удзелам беларускіх і замежных спэцслужбаў. Раней у лістападзе пракуратура Літвы аб’явіла, што літоўскаму грамадзяніну выстаўленыя абвінавачаньні ў шпіянажы на карысьць Беларусі.

Аляксандар Алесін. Біяграфічная даведка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG