Журналісты, якія сустракалі Васіля Парфянкова ля брамы Горацкай калёніі, змаглі засьпець яго толькі на вакзале ў Воршы.
Парфянкоў сказаў, што не адчувае пакуль свабоды, што з адной няволі ён фактычна патрапіў у другую, што яму нават не дазволілі па-людзку выйсьці з калёніі, міліцыя павезла яго на вакзал у Воршу.
Былы вязень Плошчы Васіль Парфянкоў быў асуджаны на адзін год зьняволеньня за парушэньне умоў прэвэнтыўнага нагляду, які за ім усталявалі пасьля затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.
Некалькі апошніх месяцаў Васіль Парфянкоў даседжваў свой тэрмін у адзіночнай камэры.