Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыканскай чумы сьвіней у Беларусі няма, а ў сьвініне ёсьць


Магілёўскі мясакамбінат
Магілёўскі мясакамбінат

Россельхознадзор выявіў у прадукцыі Магілёўскага мясакамбінату генэтычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы сьвіней. Да асобага распараджэньня ад 24 кастрычніка пастаўкі харчоў зь беларускага мясаперапрацоўчага прадпрыемства забароненыя, паведамляе Інтэрфакс.

Россельхознадзор абавязаў свае тэрытарыяльныя ўпраўленьні выявіць прадукцыю, завезеную раней на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі з магілёўскага мясакамбінату.

Атрымаць камэнтар ад адміністрацыі мясакамбінату не ўдалося. Было заяўлена, што кіраўнік прадпрыемства ў адпачынку, а ягоны намесьнік — на нарадзе ў аблвыканкаме. Пацьвердзіць ці абвергнуць інфармацыю пра выяўлены генэтычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы сьвіней не ўдалося і ў структурах абласнога камітэту сельскай гаспадаркі і харчаваньня. Камэнтаваць сытуацыю там адмовіліся.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, сытуацыя з афрыканскай чумой сьвіней на Магілёўшчыне пад кантролем. Ачагоў хваробы ня выяўлена.

На пачатку кастрычніка Россельхознадзор выявіў геном афрыканскай чумы сьвіней у прадукцыі Аршанскага мясакансэрвавага камбінату. Як паведамляецца, пасьля гэта расейцы ўзмацнілі маніторынг сьвініны і прадукцыі сьвінагадоўлі зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG