Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я лічу, што час вызначацца» — Мядзьведзеў пагражае перагледзець пэрспэктывы супрацы зь Беларусьсю


Дзьмітры Мядзьведзеў
Дзьмітры Мядзьведзеў

Расейска-беларускія сумесныя праекты можна падпісаць да канца года, але Менск павінен рашыцца на прыватызацыю. Пра гэта ў Менску на выніковай прэс-канфэрэнцыі паведаміў старшыня ўраду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

«Магу сказаць, што насамрэч па некалькіх праектах мы знаходзімся ў кроку ад прыняцьця канчатковага рашэньня і падпісаньня, але рашэньне, вядома, павінен прыняць беларускі бок, бо гэта рашэньне аб прыватызацыі», — цытуе ТАСС Мядзьведзева.

Расейскі прэм’ер таксама адзначыў, што калі рашэньне так і ня будзе прынятае, то неабходна будзе перагледзець пэрспэктывы супрацы.

«У кожнага інавацыйнага і тым больш інвэстыцыйнага праекту ёсьць свой пэрыяд, цягам якога ён зьяўляецца цікавым. За межамі гэтага часавага пэрыяду партнэрам прыйдзецца рухацца па іншых напрамках. Я лічу, што час вызначацца. Мы ўжо даволі даўно гэта ўсё абмяркоўваем», — адзначыў Мядзьведзеў, камэнтуючы пытаньні стварэньня СП паміж беларускім МАЗам і расейскім «КамАЗам» і супрацы ў галіне вытворчасьці азотных угнаеньняў.

Таксама Мядзьведзеў выказаўся за тое, каб Расея і Беларусь больш цесна каардынавалі сваю прамысловую палітыку, каб актывізаваць двухбаковы таваразварот.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG