Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыбірскі беларус прапануе стварыць у Віцебску музэй Яна Чэрскага


Алег Рудакоў
Алег Рудакоў

Такім чынам, на думку прадстаўніка беларускай дыяспары ў Іркуцку Алега Рудакова, будзе захаваная памяць ня толькі пра выбітнага дасьледчыка Байкалу, але і пра ўсіх беларусаў, якія воляй лёсу апынуліся ў Сыбіры.

Наведаўшы Віцебск селёта ў верасьні, Алег Рудакоў зьвярнуўся да Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» з прапановай ператварыць дом, дзе жыла жонка выбітнага дасьледчыка Яна Чэрскага, у музэй.

«Дом, дзе жыла Маўра Чэрская, мае гістарычную каштоўнасьць. Цяпер у гэтым доме знаходзіцца нейкая рэлігійная абшчына. Але я думаю, што можна ім даць замест гэтага дома любы іншы, і яны ня будуць супраць, а гэты гістарычны дом зрабіць як музэй — ня толькі самога Чэрскага, але і тых беларусаў, якія трапілі ў Сыбір: той жа Мікола Віткоўскі — знакаміты беларус, які таксама ўдзельнічаў у паўстаньні Кастуся Каліноўскага, потым быў сасланы ў Сыбір і таксама там шмат дасьледаваньняў зрабіў, Бэнэдыкт Дыбоўскі, які нарадзіўся пад Менскам, і гэтак далей. То бок можна зрабіць такі музэй выбітных беларусаў, якія трапілі ў Сыбір і сталі знакамітымі навукоўцамі, а насупраць гэтага музэя паставіць помнік Яну Чэрскаму. Там ёсьць месца, ёсьць магчымасьць для гэтага», — лічыць Алег Рудакоў.

Нараджэнец Віцебскай губэрні Ян Чэрскі — адзін з самых вядомых дасьледчыкаў геалягічнай будовы Байкалу.

Алег Рудакоў заснаваў у 1996 годзе Таварыства беларускай культуры ў Іркуцку, якое носіць імя Яна Чэрскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG