Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО: «Расея дэстабілізуе сытуацыю. Мы прымем захады»


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн, адкрываючы саміт кіраўнікоў краінаў НАТО ва Ўэльсе, заявіў, што «Расея атакуе Ўкраіну» і працягвае дэстабілізаваць сытуацыю, нягледзячы на плян спыненьня агню, прапанаваны ўчора прэзыдэнтам Расеі Пуціным.

«Мы сутыкнуліся з рэзкай зьменаў сытуацыі на ўсходзе, дзе Расея атакуе Ўкраіну. Мы прымем захады для ўмацаваньня нашага супрацоўніцтва з Украінай і іншымі партнэрамі».

У сваім выступе Расмусэн таксама заявіў, што што цяпер маюць значэньне ня словы Расеі, але яе дзеяньні. Двухдзённы саміт НАТО, як чакаецца, будзе прысьвечаны пераважна падзеям ва Ўкраіне. Генэральны сакратар альянсу заявіў, што «рэальнымі намаганьнямі для дасягненьня мірнага вырашэньня крызісу ва Ўкраіне» стануць дзеяньні Расеі, калі яна адвядзе ад украінскіх межаў свае войскі, спыніць паток зброі і баевікоў ва Ўкраіну, спыніць падтрымку сэпаратыстаў і пачне ўдзельнічаць у канструктыўным палітычным працэсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG