Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па Ўкраіне кантактнай групы ў Менску могуць працягнуцца 5 верасьня — Пургін


Андрэй Пургін, архіўнае фота
Андрэй Пургін, архіўнае фота

Кансультацыі трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне працягнуцца ў Менску 5 верасьня. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер «ДНР» Андрэй Пургін.

Пасьля чатырохгадзінных перамоваў кантактнай групы «Украіна — АБСЭ — РФ» ён сказаў журналістам у Менску, што бакі перадалі адзін аднаму дакумэнты, якія будуць вывучацца. А 5-га верасьня кансультацыі могуць працягнуцца.

«Мы будзем актыўна абмяркоўваць. Прапановы Ўкраіны вялікія, мы будзем іх вывучаць і абмяркоўваць», — дадаў прадстаўнік «ДНР».

Перамовы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне 1 верасьня завяршыліся ў Менску. Сустрэча доўжылася каля 4 гадзін. Праходзіла яна ва ўрадавай рэзыдэнцыі.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка 26 жніўня ў Менску на саміце ў фармаце «Мытны саюз — Украіна — Эўразьвяз» прапанаваў праводзіць рэгулярныя сустрэчы групы ў Менску.

Ініцыятыва наконт працы дзеля ўрэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне ў рамках кантактнай групы была прапанаваная яшчэ ў лютым. Першае пасяджэньне такой групы адбылося ў Данецку на пачатку чэрвеня.

Другое пасяджэньне кантактнай групы адбылося 31 ліпеня ў Менску. У ім узялі ўдзел экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў, афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЭ па пытаньнях урэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне Адэльхэйд Тальявіні, а таксама прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Наступнае пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы ў фармаце «Ўкраіна — Расея — АБСЭ» адбылося 11 жніўня. На ім абмяркоўваліся лягістычныя аспэкты дастаўкі гуманітарнай дапамогі на паўднёвы ўсход Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG