«Кіеву трэба увесьці ваеннае становішча і разарваць адносіны з Масквой»
Украіна павінна абвесьціць ваеннае становішча і разарваць дыпляматычныя адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў дараднік міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка.
Яцанюк заклікаў сьвет замарозіць актывы Расеі
Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк просіць заходніх партнэраў склікаць тэрміновае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН у сувязі зь дзеяньнямі Расеі на ўсходзе Ўкраіны.
Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў наўпростым ўварваньні
Украінскія ўлады абвінавачваюць Расею ў адкрытым ваенным ўварваньні на поўдзень Данбаса. У прыватнасьці паступаюць паведамленні пра блякаваньне горада Новаазоўска расейскімі сіламі.
Баевікі захапілі Савур-магілу
Расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што баевікі «ДНР» захапілі стратэгічную вышыню Савур-Магіла ў Данецкай вобласьці, якую да гэтага ўтрымлівалі вайскоўцы Антытэрарыстычнай апэрацыі, паведамляе УНІАН.
Яцанюк: Пуцін пачаў вайну ў Эўропе
Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк заяўляе, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін «мэтанакіравана пачаў вайну ў Эўропе».
«Сытуацыя, сапраўды, вельмі складаная, і гонар украінскім вайскоўцам, якія ахоўваюць і абараняюць нашу дзяржаву. Уладзімер Пуцін мэтанакіравана пачаў вайну ў Эўропе. Гэта ведае ўвесь сьвет і схаваць гэта немагчыма », — сказаў прэм’ер Украіны.
Цімашэнка: Расея разьвязала вайну
Заява Юліі Цімашэнка наконт ўварваньня расейскіх войскаў на ўсходзе Ўкраіны.
Швайцарыя склікае пасяджэньне сталай рады АБСЭ па сытуацыі ва Ўкраіне. Пра гэта гаворыцца ў «Твітэры» швайцарскага прадстаўніцтва. «Спэцыяльная сталая рада АБСЭ зьбярэцца ў 11:00 паводле эўрапейскага часу.
Літва заклікала Расею вывесьці з Украіны свае войскі
Міністэрства замежных спраў Літвы асудзіла ўварваньне на тэрыторыю Ўкраіны расейскіх войскаў і заклікала Маскву выправіць сытуацыю. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаваным прэс-службай МУС Літвы.
«Такія дзеяньні, да якіх зьвярнулася Расейская Фэдэрацыя, зьяўляюцца грубым парушэньнем фундамэнтальных прынцыпаў міжнароднага заканадаўства і дамоўленасьцей, дасягнутых на міжнародных сустрэчах. Такія дзеяньні адкрыта парушаюць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, падрываюць бясьпеку ва ўсім рэгіёне », - адзначылі ў МЗС Літвы.
«Літва заклікае Расею неадкладна вывесьці свае войскі, ўзбраеньне і абсталяваньне з сувэрэннай тэрыторыі Ўкраіны і спыніць любую падтрымку узброеных сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны», - гаворыцца ў заяве ведамства.
У МЗС Літвы таксама падкрэсьлілі, што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне «атрымаюць адэкватны адказ з боку міжнароднай супольнасьці і яго інстытутаў».
Расея пакуль устрымліваецца ад камэнтароў.
Місія Канады ў НАТO выпусьціла адмысловую мапу ў дапамогу расейскім вайскоўцам. "Геаграфія - штука складаная, - сьцьвярджаецца ў разасланым місіяй паведамленьні ў Твітары. - Вось даведнік для расейскіх вайскоўцаў, якія пастаянна губляюцца і" выпадкова "трапляюць ва Ўкраіну".
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны паведамляе ў Твітэры, што расейскія войскі захапілі памежны горад Новаазоўск. Мэр горада раней заявіў, што прарасейскія баевікі ўвайшлі ў горад пры падтрымцы дзесяткаў адзінак бронетэхнікі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што адбылося расейскае ваеннае ўварваньне, і што ён склікае экстранае пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны для абмеркаваньня крызісу. Ён адмяніў паездку ў Турэччыну.
Дывэрсанты прарываюцца і з Крыму
Учора ўвечары на Хэрсоншчыне памежнікі вялі бой з расейскай дывэрсійнай групай, якая спрабавала трапіць ва Ўкраіну з Крыму.
Пуцін хоча прабіць сухапутны калідор з Расеі ў Крым,— Тымчук
Насамрэч сытуацыя ня вельмі аптымістычная для нас. Але пакуль не ідзе гаворка пра паўнавартаснае ўварваньне Расеі. Відавочна, проста ідзе працэс такога своеасаблівага тэставаньня, то бок расейцы выпрабоўваюць нас на трываласьць.
«Спроба працягнуць Расеі руку міру ў Менску была сустрэтая цынічнай дурнаватай усьмешкай»
Крыніца ў НАТО: Расейцаў ва Ўкраіне значна больш за тысячу
Наш брусэльскі карэспандэнт Рыкард Юзьвяк паведамляе, спасылаючыся на словы ананімнага афіцэра з штаб-кватэры НАТО, што ва Ўкраіне цяпер «значна больш за тысячу» расейскіх вайскоўцаў.