«Абвінавачваньні ў тым, што туды ідуць калёны з бронетэхнікай, гучалі на мінулым тыдні, на пазамінулым тыдні. Усё гэта было аспрэчана, абвяргаецца гэта і цяпер. У гэтых абвінавачаньнях няма сэнсу» – заявіў Келін.
Ён дадаў, што партнэры Расеі па АБСЭ ня схільныя надаваць увагу гуманітарнай сытуацыі ва Ўкраіне. «Я паставіў у цэнтар тэму гуманітарнага крызісу ў Данецкай і Луганскай абласьцях. Але, на жаль, нашых партнэраў ня столькі турбуе гуманітарны крызіс, колькі тое, удзельнічае Расея ці не ў дзеяньнях на поўдні Данецкай вобласьці, дзе апалчэнцы ўзялі пад кантроль Новаазоўск і некаторыя невялічкія мястэчкі» – заявіў сталы прадстаўнік Расеі пры АБСЭ.
«Адзінае, мы ведаем, што мэр Новаазоўску сказаў, што пасьля 10 гарматных стрэлаў украінскія вайскоўцы ўцяклі з гэтага гораду і туды ўвайшлі апалчэнцы» – сказаў Келін. Паводле яго «нічога ў абвяржэньне гэтага ўкраінскі пасол сказаць ня мог».