Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наконт продажу біяграфіі Гіркіна-Стралкова можна скардзіцца ў КДБ і Генпракуратуру


Заяву ў праваахоўныя органы пра выяўленьне ў продажы патэнцыйна экстрэмісцкага выданьня можа напісаць любы грамадзянін.

Юрыст Алег Агееў пракамэнтаваў Радыё Свабода, як абыходзіцца зь літаратурай неадназначнага зьместу:

«Калі грамадзянін лічыць, што распаўсюд літаратуры кшталту біяграфіі Ігара Стралкова-Гіркіна трэба абмяжоўваць, то ён можа падаць заяву ў праваахоўныя органы з просьбай правесьці праверку ці адразу напісаць у заяве, што вы лічыце гэтую літаратуру экстрэмісцкай у тым сэнсе, у якім гэта сфармулявана ў законе „Пра супрацьдзеяньне экстрэмізму“. Прымаць рашэньне па гэтым пытаньні могуць Генэральная пракуратура, КДБ ці Мытны камітэт, калі літаратура перамяшчалася празь мяжу».

Паводле артыкула 14 закону аб супрацьдзеяньні экстрэмізму распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры забаронены.

«Оборона Донбасса. Игорь Стрелков. Ужас бандеровской хунты», «Украина. Хаос и революция — оружие доллара», «Разруха в головах. Информационная война против России» — гэтыя ды іншыя падобныя выданьні зьявіліся на паліцах кнігарні менскага Сьвята-Петра-Паўлаўскага сабору зь ведама кіраўніцтва прыхода.

Фатаздымак зь літаратурай неадназначнага зьместу выклала ў сваім Фэйсбуку прыхаджанка сабору Натальля Васілевіч. Здымак імгненна разышоўся па сеціве, яго перадрукавалі шмат якія інтэрнэт-рэсурсы.

Апошні выпадак прызнаньня літаратуры экстрэмісцкай зьвязаны з забаронай на распаўсюд фотаальбома «Belarus Press Photo 2011». У 2013 годзе паводле рашэньня суду асобнікі альбома былі зьнішчаныя, а выдавец Ігар Логвінаў страціў выдавецкую ліцэнзію.

У беларускім сьпісе «экстрэмісцкай літаратуры» на гэты момант знаходзяцца, сярод іншых, СD-дыскі з запісам варшаўскага канцэрту 2006 году «Салідарныя зь Беларусьсю», з запісам польскага дакумэнтальнага фільму «Lekcja Białoruskiego» («Урок беларускай мовы»), дыскі з фатаздымкамі з Кастрычніцкай плошчы ў Менску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG