Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жніўні падаражэе праезд у грамадзкім транспарце


Адна паездка ў сталічным транспарце будзе каштаваць 4 тысячы рублёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесьніка генэральнага дырэктара па эканоміцы дзяржаўнага прадпрыемства «Менсктранс» Ірыну Якубоўскую.

Такім чынам, праезд даражэе на 300 рублёў. Купіць талёнчык у кіроўцы будзе каштаваць 4,5 тысячы. Дакладную дату падвышэньня тарыфу ў «Менсктрансе» назваць пакуль не змаглі.

Папярэдняе павышэньне коштаў на праезд адбылося 1 красавіка 2014 году. Тады праезд падаражэў з 3000 да 3700 рублёў за паездку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG