Ён падняў бел-чырвона-белы сьцяг у часе малебну за вызваленьне палітвязьняў, які адбываўся ля касьцёлу сьвятых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасьці.
Макаева адвезьлі ў пастарунак міліцыі.
Сваю акцыю Макаеў прымеркаваў да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі.
Пра затрыманьне Радыё Свабода паведаміла грамадзкая актывістка Галіна Сіўчык.
27 ліпеня 1990-га году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэклярацыю дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі.