Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін не застанецца на сьвяточны парад у Менску


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін наведае Беларусь з візытам 2 ліпеня. Паведамленьняў пра тое, што ён застанецца ў Менску на наступны дзень, каб паглядзець парад на Дзень незалежнасьці, няма.

«У рамках візыту адбудуцца перамовы кіраўнікоў дзяржаў, на якіх плянуецца абмеркаваць актуальныя пытаньні шматплянавага расейска-беларускага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньня ў інтэграцыйных аб’яднаньнях», — паведамляе прэсавая служба Крамля.

Разам з Лукашэнкам Пуцін адкрые новы будынак Дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (16.00), пасьля правядзе сустрэчу з кіраўніком Беларусі (18.15) і ўскладзе кветкі да мэмарыялу на плошчы Перамогі (21.30)

Усё гэта павінна адбыцца 2 ліпеня.

Інфармацыі пра тое, што Пуцін будзе ў Менску 3-га, няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG