Дзьмітры Дынзе, адвакат Алега Сянцова, паведаміў, што супрацоўнікі ФСБ катавалі Сянцова, каб выбіць прызнаньні ў тэракце. Разам зь Сянцовым паводле падобных абвінавачаньняў затрымалі яшчэ некалькі чалавек.
19 сусьветна вядомых рэжысэраў і актораў, сярод якіх Пэдра Альмадовар, Анджэй Вайда, Кшыштаф Занусі, Даніэль Альбрыскі, падпісалі ліст да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з патрабаваньнем высьветліць лёс украінскага рэжысэра. Яшчэ раней украінскі рэжысэр Сяргей Лазьніца, аўтар фільму паводле аповесьці Васіля Быкава «У тумане», назваў арышт Сянцова «абсалютным цемрашальствам».
Сьвятлана Зелянкоўская сябруе зь Сянцовым ужо некалькі гадоў і ўпэўненая, што абвінавачаньні супраць яго беспадстаўныя:
«Мы з Алегам пазнаёміліся два гады таму на фэстывалі „Брыганціна“ ў Бярдзянску. Пасябравалі і цяпер сябруем. Алег прыяжджаў на канцэрты Сяргея Міхалка. І плянавалі сустрэцца ў жніўні на канцэрце ў Кіеве. Ён адзін з тых, хто падкінуў Ляпісам ідэю даць канцэрт у Кіеве на стадыёне. І гэта будзе грандыёзны канцэрт.
Алег — вельмі добры, сумленны, годны чалавек. Такая скала. Тое, у чым яго хочуць абвінаваціць, ніяк не стасуецца зь ягоным нутром, сэрцам. Проста ў яго ёсьць моцная пазыцыя наконт палітычнай сытуацыі ў краіне і ў Крыме. Ён мае права яе выказваць. Я веру, што ён невінаваты. Мы будзем за яго змагацца, і мы яго вызвалім.
Я б падпісалася пад такім лістом. Гэта мой сябар. Я яго ведаю. Мне вельмі шкада Алега, і я вельмі за яго турбуюся».
Кінакрытык Антон Сідарэнка лічыць, што беларуская кінэматаграфічная супольнасьць наўрад ці змагла б выступіць разам у падтрымку ўкраінскага калегі.
«Кінэматаграфічная супольнасьць вельмі разьяднаная. Гэта нават не супольнасьць, а шэраг людзей, якія працуюць паасобку. Мне цяжка сказаць, хто б мог узяць на сябе ролю арганізатараў закліку ў падтрымку Алега Сянцова. Пакуль усё, што я бачу, — гэта адзінкавыя лайкі і перапосты ў фэйсбуку з боку асобных нашых кінэматаграфістаў».
Свой першы і пакуль адзіны фільм «Гамэр» Алег Сянцоў прадстаўляў на беларускім кінафэстывалі «Лістапад» у 2012 годзе. Антон Сідарэнка называе фільм цікавым і нетыповым для постсавецкага кіно:
«Я сустракаўся з Алегам двойчы. Першы раз ва Ўкраіне ў 2012 годзе ў Бярдзянску. Там я паглядзеў ягоную стужку „Гамэр“. Гэта такая цікавая стужка пра хлопчыка-падлетка, такі „раман сталеньня“. Хлопчык жыве ў буйным індустрыяльным горадзе, і яго вабіць не навакольнае жыцьцё, а кампутарныя гульні. І ён пачынае займацца гэтым прафэсійна і трапляе на чэмпіянат у Злучаныя Штаты. Вось такі сюжэт.
Стужка зробленая даволі цікава, нетыпова для постсавецкага кіно. Менавіта з гэтай прычыны стужку і запрасілі ў Ратэрдам, дзе паказваюць пераважна экспэрымэнтальнае кіно.
Што тычыцца самога Алега, то ён мне падаўся энэргічным чалавекам, якім і павінен быць рэжысэр».
Антон Сідарэнка адзначае, што яшчэ два гады таму Алег Сянцоў падаўся яму чалавекам «прынцыпова расейскамоўным».
«Ён тады падаўся мне сапраўдным патрыётам менавіта Крыму. І ён даволі крытычна выказваўся ў бок тагачасных кіеўскіх уладаў. Мяне вельмі зьдзівіла ўся гэтая сытуацыя».
Алег Сянцоў сам выхоўвае двух дзяцей 12 і 9 гадоў. Ягоны малодшы сын мае дыягназ «аўтызм». На момант арышту Сянцоў здымаў свой другі фільм — «Насарог».
«Ён чалавек вельмі цікавы, зь вялікім патэнцыялам. Я не разумею, як рэжысэр можа кінуць здымкі і заняцца чымсьці супрацьпраўным, калі ў яго ёсьць бюджэт, грошы, каб здымаць кіно», — кажа Антон Сідарэнка.
Рэжысэр Віктар Асьлюк зазначае, што ліст з подпісамі 19 вядомых у сусьветнай кінэматаграфіі асобаў зьявіўся з ініцыятывы Эўрапейскай кінаакадэміі. «А падобнай супольнасьці ў Беларусі няма, у нас існуе кожны паасобку. Наўрад ці нехта асабіста будзе рабіць такі заклік. Гэта трэба быць вельмі вядомым чалавекам. Вядома, нядобра, калі затрымліваюць рэжысэра».