Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка спадзяецца падпісаць пагадненьне з ЭЗ 27 чэрвеня


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка спадзяецца, што эканамічная частка пагадненьня з Эўразьвязам будзе падпісана 27 чэрвеня.

Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце.

«Я ад першага моманту свайго прэзыдэнцтва гатовы падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі, сёньня ўсё залежыць ад Эўрапейскага зьвязу», — сказаў Парашэнка.

Ён адзначыў, што Ўкраіна «здала самы складаны экзамэн у сваім жыцьці і заплаціла за яго вельмі высокую цану».

Парашэнка выказаў надзею, што цяпер Украіна зможа рухацца па шляху рэформаў і мадэрнізацыі, і паабяцаў, што будзе рабіць усё для гэтага.

Грыбаўскайце паабяцала, што Літва і надалей будзе падтрымліваць Украіну, паведамляе УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG